246050, г. Гомель, ул. Ирининская, д.1
c 9:00 до 18:00

Рабы суслік - беларускі грызун.

Рабы суслік апынууся ў Беларусі на мяжы знікнення. Мы сабралі 8 фактаў пра нашую экалагічную ініцыятыву па яго ратаванні.

         Дзякуючы ініцыятыве АПБ па пошуку супергрызуноў удалося знайсці 10 калоній рабога сусліка. Многія са здзіўленнем даведаліся, што гэтыя звяркі жывуць побач з намі.

          Пошукі калоній суслікаў адбываюцца ў межах ініцыятывы Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў! праекта “Экаманіторынг”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.

         1. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2015) уключана шэсць відаў грызуноў. Але ў Міжнародны чырвоны ліст (www.iucn.org) уключаны як Уразлівы від толькі суслік, увесь арэал якога прыходзіцца на Еўропу.

         2. У 1980-х было вядома 89 калоній рабога сусліка. Некалькі гадоў таму апошнія вядомыя калоніі былі выпадкова знішчаныя. Пасля абвяшчэння ініцыятывы праекта мы ўжо атрымалі першыя звесткі пра існуючыя. У межах праекта мы іх праверым, а таксама паспрабуем знайсці іншыя калоніі.

         3. Хамяк і суслік літаральна за некалькі дзесяцігоддзяў на 80-90 % скарацілі колькасць і амаль зніклі. Са шматлікіх грызуноў, якія лічыліся шкоднікамі сельскай гаспадаркі, яны трапілі на старонкі Чырвонай кнігі, нават міжнароднай. У рамках ініцыятывы на кожнае месцапражыванне гэтых відаў будуць падрыхтаваныя пашпарты і ахоўныя паперы.

         4. Спецыялісты ў рамках ініцыятывы праекта падрыхтуюць адмысловыя Планы дзеянняў па захаванні гэтага віда. Інфармацыя пра распаўсюджанне і пагрозы будзе сабраная за 18 месяцаў праекта.

         5. Шукаць супергрызуноў будуць у кожным шостым раёне Беларусі! Мы праверым наступныя 19 раёнаў: хамяк і суслік — Камянецкі, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Пружанскі, Ляхавіцкі, Баранавіцкі раёны Брэсцкай вобласці, суслік — Навагрудскі, Карэліцкі раёны Гродзенскай вобласці, суслік — Нясвіжскі, Капыльскі, Клецкі, Слуцкі раёны Мінскай вобласці, хамяк — Гомельскі, Добрушскі раёны Гомельскай вобласці, палятуха — Віцебскі, Гарадоцкі, Шумілінскі, Лёзненскі раёны Віцебскай вобласці.

         6. Адмысловая праца запланаваная з людзьмі-суседзямі рэдкіх відаў. Эксперты ініцыятывы правядуць сустрэчы з настаўнікамі, школьнікамі, леснікамі і мясцовымі жыхарамі, каб расказаць ім пра біялогію гэтых відаў, пра пагрозы і як яны могуць дапамагчы выратаваць іх. Нам патрэбна знайсці мясцовых захавальнікаў дзікай прыроды — валанцёраў, якія змогуць маніторыць знойдзеныя папуляцыі відаў, што знікаюць, і прымаць меры па іх ахове самі або паведамляць інспекцыям Мінпрыроды, АПБ ці вучоным.

         7. Мясцовыя жыхары звычайна добра ведаюць гэтыя віды, і мы спадзяемся атрымаць шмат інфармацыі наўпрост ад людзей. Будзе створаная таксама інтэрактыўная анлайн-карта па распаўсюджанні рэдкіх грызуноў у Беларусі – каб людзі маглі дадаваць новыя месцы жыцця гэтых грызуноў, якія мы можам праверыць і аддаць пад ахову.

         8. Квадракоптэры дапамогуць у пошуках калоній сусліка і сцяжын хамякоў на вялікіх тэрыторыях, а фотапасткі – атрымаць цікавыя матэрыялы аб пагрозах і біялогіі звяркоў. Цеплавізары дапамогуць назіраць за хамякамі і палятухай уначы, а эндаскопы – знайсці жылыя дуплы і норы.

 

Приемная

Гомельский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды

Адрес:
246050, г. Гомель, ул. Ирининская, д.1

Режим работы:
с 9:00 до 18:00

Телефон:
+375 (232) 23-24-91
Дежурный облкомитета
по будням с 9:00 до 18:00
тел: +375 (232) 25-27-45
по выходным с 9:00 до 18:00
тел: +375 (232) 23-24-89

Дежурный Минприроды
тел:+375 17 200 72 61

Дежурный эколог Белгидромета
тел:+375 17 374-55-70

"Горячая линия" Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь
тел:+375 17 390 00 00